Фізіяло́гія (ад  — прырода і  — навука, веды) — навука аб заканамернасцях функцыянавання і рэгуляцыі біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аб межах нормы жыццёвых працэсаў (нармальная фізіялогія) і хваравітых адхіленняў ад яе.

Фізіялогія — навука эксперыментальная. Падабенства ў будове і функцыях многіх органаў у жывёл і чалавека дае магчымасць папярэдне вывучаць іх на жывёлах і эксперыментаваць.

Многія адкрыцці ў галіне фізікі і хіміі дазволілі ўдасканаліць метады фізіялагічных даследаванняў і ўзбагацілі фізіялогію новымі данымі.

Асаблівая роля ў фізіялагічных даследаваннях належыць сучаснай электроніцы, якая дае магчымасць з вялікай дакладнасцю фіксаваць розныя з'явы, што адбываюцца ў жывым арганізме. Гэта, напрыклад, рэгістрацыя электрычных з'яў у сэрцы — электракардыяграфія, у галаўным мозгу — электраэнцэфалаграфія, у мышцах — электраміяграфія і інш.

Сучасныя тэлеметрычныя метады дазваляюць вывучаць функцыі арганізма на адлегласці: работу сэрца, органаў дыхання і інш. Яны знайшлі шырокае прымяненне ў падрыхтоўцы касманаўтаў, спартсменаў, у клінічнай практыцы.

3 мэтай вывучэння фізіялагічных заканамернасцей шырока выкарыстоўваецца метад мадэліравання — штучнага ўзнаўлення працэсаў рознымі тэарэтычнымі мадэлямі і тэхнічнымі канструкцыямі. Так, створаны матэматычная мадэль умоўнага рэфлексу і матэматычнае апісанне механізма, які кіруе рытмам сардэчнай дзейнасці.

Гл. таксама

Маторыка

Літаратура

Спасылкі Судаков К. В. Физиология // Вялікая савецкая энцыклапедыя