Хаймэ Угэ (; , Вальс, каля Тарагоны — , ) — каталонскі мастак перыяду позняй готыкі.
Біяграфія Хаймэ Угэ нарадзіўся ў 1412 годзе ў Вальсе. З сям’і шарстабітаў. Пасля смерці бацькі ў 1419 годзе выхоўваўся ў сямействе дзядзькі, Перэ Угэ, у Тарагоне. Хаймэ атрымаў першыя ўрокі ад дзядзькі, які таксама быў мастаком. Пазней працаваў у Барселоне, паміж 1440 і 1445 гадамі ў Сарагосе і зноў у Тарагоне. Выпрабаваў уплыў фламандскага жывапісу, перш за ўсё, Рагіра ван дэр Вэйдэна. З 1454 года, ажаніўшыся, працаваў у Барселоне, уступіўшы ў найбольш спелы перыяд свайго жывапісу. Мастак памёр у Барселоне ў 1492 годзе.
Некаторыя работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным музеі мастацтва Каталоніі ў Барселоне.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Тарагона Катэгорыя:Мастакі Каталоніі Катэгорыя:Мастакі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі готыкі