Вячаслаў Аркадзевіч Такарэўскі (нар. 1948) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2004)Токаревский Вячеслав Аркадьевич .
Біяграфія Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара-рамонтніка завода «Гомсельмаш». З 1967 па 1969 гады служыў у шэрагах Савецкай Арміі.
У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». З 1975 па 1987 год працаваў у будаўнічых арганізацыях Гомельскай вобласці (майстар, прараб, галоўны інжынер, начальнік).
Працоўную дзейнасць у Гомельскім раёне Вячаслаў Аркадзевіч пачаў у 1987 годзе на пасадзе намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве калгаса «1 Мая». Чатырнаццаць гадоў працаваў намеснікам старшыні Гомельскага райвыканкама, трыццаць чатыры гады (станам на 2001 год) узначальвае будаўнічую галіну раёна.
Грамадская дзейнасць
Неаднаразова абіраўся дэпутатам абласнога і раённага саветаў дэпутатаў. З’яўляецца членам Гомельскага раённага Савета ветэранаў і членам Савета старэйшын Гомельскага раёна.
Узнагароды За высокія паказчыкі ў рабоце Вячаславу Аркадзевічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь», узнагароджаны нагруднымі знакамі Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве» і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь «Ганаровы будаўнік», райвыканкама, ДП «Гомельскае абласное УКБ».
Рашэннем Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лістапада 2021 г. № 317 Такарэўскаму Вячаславу Аркадзевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна».
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна