Святлана Міхайлаўна Прохарава (, Мінск — ) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1994).
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961).
Працавала ў Савеце Міністраў Беларускай ССР (1961—1967, рэдактар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, філалагічны факультэт, кафедра прыкладной лінгвістыкі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: дыялекталогія; сінтаксіс; кагнітыўная лінгвістыка; балта-славянскія моўныя сувязі; спецыфіка беларускай і рускай моўнай і канцэптуальнай карціны свету; беларуская канцэптуальная журналістыка.
Літаратура Прохорова Светлана Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 308.
Прохарава Святлана Міхайлаўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 229. Светлана Михайловна Прохорова // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2009. — № 1. — C. 108. Светлана Михайловна Прохорова : [некролог] // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2010. — № 2. — C. 96.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР