Свабодная іракская армія (, Аль-Джайш Аль-Іракі Аль-Дур) — суніцкая паўстанцкая групоўка, сфарміраваная ў заходніх суніцкіх правінцыях Ірака з іракскіх прыхільнікаў баевікоў Свабоднай сірыйскай арміі.
Дзейнасць «Свабодная іракская армія» была актыўна ў правінцыі Анбар (г. Эль-Фалуджа і сірыйская мяжа) і ў Масуле на поўначы Ірака. У жніўні 2014 года яна спыніла сваё існаванне пасля буйнога наступлення ІДІЛ.
Адносіны Арганізацыя атрымала фінансавую падтрымку ад памежных плямёнаў і дзяржаў Персідскага заліва, такіх як Катар, Саудаўская Аравія і ААЭ.
Афіцыйна групоўка імкнулася скінуць урад Ірака, у якім дамінуюць шыіты, мяркуючы атрымаць падтрымку ў гэтым з Сірыі, калі сірыйскім паўстанцам удасца зрынуць Башара Асада. Яна выступала таксама супраць «Аль-Каіды ў Іраку» і супраць яе апанентаў з апалчэння «Сахва».
Нягледзячы на тое, што «Свабодная іракская армія» адмаўляла сувязі з «Аль-Каідай», яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з ёй. Прадстаўнік іракскага агенцтва па барацьбе з тэрарызмам заявіў, што гэта арганізацыя проста выкарыстоўваецца «Аль-Каідай», каб «заручыцца падтрымкай іракскіх сунітаў, скарыстаўшыся канфліктам у Сірыі».
Мелі месца абвінавачванні ў сувязях з баасістамі.
Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2012 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе