Сяргей Аляксандравіч Баланчук (; , Кіеў, УССР, СССР — , каля Бахмута, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца, ваеннаслужачы, які загінуў падчас уварвання Расіі ва Украіну.
Біяграфія Сяргей Баланчук з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы кіеўскага «Дынама». За асноўную каманду Сяргей правёў усяго толькі 4 матчы ў сезоне 1995/1996. Знаходзіўся ў арэндзе ў фарм-клубах кіеўскага «Дынама», кіеўскім ЦСКА і «Макабі» з Хайфы. З апошнімі стаў уладальнікам Кубка Ізраіля ў 1998 годзе і бронзавым прызёрам чэмпіянату Ізраіля ў 1999 годзе. У 1999 годзе перайшоў у футбольны клуб «Ворскла», дзе найбольшым поспехам было чацвёртае месца ў чэмпіянаце Украіны і кваліфікацыя ў Кубак УЕФА. У сезоне 2002/2003 знаходзіўся ў арэндзе ў харкаўскім «Металісце». Пасля вяртання з арэнды завяршыў прафесійную кар’еру.
Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, у красавіку 2022 года Сяргей Баланчук быў прызваны ва Узброеныя Сілы Украіны. Загінуў 7 ліпеня 2022 года падчас баёў за горад Бахмут у Данецкай вобласці з прычыны артылерыйскага абстрэлу. Пахаваны ў Кіеве на Лясных могілках.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Памерлі ў Данецкай вобласці Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла-2 Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў