Хелбліндзі () — у скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), брат Локі; таксама адно з імёнаў ОдзінаAnthony Faulkes Prologue and Gylfaginning. Second Edition. — Short Run Press Limited, Exeter, 2005. — С. 169 — ISBN −0-903521-34-2..
Этымалогія Helblindi у старажытнаскандынаўскай мове паходзіць ад двух слоў hel («смерць») і blindr («сляпы»)Викернес В. Скандинавская мифология и мировоззрение. 2-е издание. — Тамбов, 2010. — С. 123 — ISBN 978-5-88934-440-7. і можа азначаць «сляпы царства мёртвых» або — у паэтычнай версіі — «Слепа-Хель»Корни Иггдрасиля. — М.: ТЕРРА, 1997. — С. 50. — ISBN 5-300-00913-XГаврилов Д. А. НордХейм. Курс сравнительной мифологии древних германцев и славян. — М.: Социально-политическая МЫСЛЬ, 2006. — С. 92 — ISBN 5-902168-81-3. Аналагічныя пераклады можна сустрэць і ў іншых сучасных мовах (; )Kveldulf Gundarsson Teutonic Religion. — Freya Aswynn, 2002. — С. 33.Theresa Bane Encyclopedia of Giants and Humanoids in Myth, Legend and Folklore. — McFarland & Company, 2016. — С. 85. — ISBN 978-1-4766-2338-2.Arnulf Krause Die Götter und Mythen der Germanen. — marixverlag, 2015. — С. 93 — ISBN 978-3-8438-0518-6.Paul Herrmann Nordische Mythologie in gemeinverständlicher Darstellung. — Leipzig : Wilhelm Engelmann, 1903. — С. 406.Baron Árpád von Nahodyl Neményi Kommentar zur Jüngeren Edda. — BoD—Books on Demand, 2017 — С. 115 — ISBN 978-3-7431-8114-4..
Хельбліндзі ў пісьмовых крыніцах У «Старэйшай Эдзе» Хелбліндзі згадваецца толькі аднойчы: у страфе 46 «Прамоў Грымніра», дзе называецца адным з імёнаў вярхоўнага бога Одзіна (усяго гэты спіс уключае 31 імяKathleen N. Daly Norse Mythology A to Z, Third Edition. — Chelsea House, 2010. — С. 48 — ISBN 978-1-4381-2801-6., кожнае з якіх ўкладвае якую-небудзь яго ўласцівасцьКорни Иггдрасиля. — М.: ТЕРРА, 1997. — С. 587. — ISBN 5-300-00913-X).
У «Бачанні Гюльві» (частка 33), якое ўваходзіць у склад «Малодшай Эды», яе аўтар Сноры Стурлусан цытуе «Старэйшую Эду» і дадаткова называе братоў Хелбліндзі (Локі, Бюлейст) і іх бацькоў (Фарбаўці, Лаўвея).
У «Мове паэзіі» ўжываецца кенінг «брат Бюлейста і Хельбліндзі» са значэннем «Локі».
Інтэрпрэтацыі і меркаванні На жаль, ніякай дадатковай інфармацыі аб Хелбліндзі, акрамя яго імя і паходжання, у эдычных і скальдычных тэкстах нямаTheresa Bane Encyclopedia of Giants and Humanoids in Myth, Legend and Folklore. — McFarland & Company, 2016. — С. 85. — ISBN 978-1-4766-2338-2., што адкрывае дарогу для разнастайных інтэрпрэтацый:
Па версіі нарвежскага лінгвіста Софуса Бугэ ў скандынаўскай міфалогіі Хелбліндзі ні хто іншы, як сатана (паколькі першая частка яго імя hel асацыяваліся з пеклам, helle, а сатана ў хрысціянскай традыцыі часцяком называўся сляпым); яго ж браты Бюлейст і Локі — адпаведна Вельзевул і ЛюцыферSophus Bugge Studien über die Entstehung der nordischen Götter- und Heldensagen. — München: Christian Kaiser, 1889. — С. 75—77, 446. Бо Хелбліндзі ў «Прамовах Грымніра» — хаіці (сінонім) Одзіна, то гэта наводзіць на разважанні аб супастаўнасці трыяд Одзін — Лодур — Хёнір і Хелбліндзі — Локі — БюлейстГаврилов Д. А. НордХейм. Курс сравнительной мифологии древних германцев и славян. — М.: Социально-политическая МЫСЛЬ, 2006. — С. 92 — ISBN 5-902168-81-3. Нямецкі паэт і філолаг Карл Зімрок бачыў у Одзіне-Хелбліндзі мужчынскі эквівалент гаспадыні царства мёртвых Хель (падкрэсліваючы ўтоеную ў іх слепату). Яго суайчыннік Карл Вайнхольд лічыў Хелбліндзі богам смерці і, атаясамліваючы яго з Эгірам (персаніфікацыяй мора), прыпісваў яму ўладу над водамі. Паводле германіста і гісторыка літаратуры Рыхарда Меера Хелбліндзі ідэнтычны са сляпым Богам Хёдам, які спусціўся ў падземнае царства Хель. На яго ж думку ўпершыню Стурлусан у сваёй «Малодшай Эдзе» зрабіў з Хелбліндзі брата Локі. Даследчык Скандынавіі і фалькларыст Ойген Мок прадстаўляў Хелбліндзі як адну з праяў Локі, звязваючы апошняга з яго дачкой Хель і яе царствам. З гэтымі думкамі ўзгадняецца назіранне, што Хелбліндзі — адзін з цэлага шэрагу волатаў, так ці інакш, звязаных са смерцю і светам памерлыхWilhelm Mannhardt Germanische Mythen. — Berlin: Ferdinand Schneider, 1858. — С. 190.. У якасці Хелбліндзі («смяротна асляпляльнага») выступае Одзін, калі ён як сонечным промнем паражае ворагаў на полі бітвы сваёй дзідай Гунгнір. У іншай трактоўцы вобраз Хелбліндзі паказвае на вока Одзіна, пакінутае тым у крыніцы Міміра, якім ён глядзіць у іншы свет. Згодна з яшчэ адной інтэрпрэтацыяй ён з’яўляецца ўвасабленнем падобнай пеклу, змрочнай і цёмнай навальніцыElard Hugo Meyer Mythologie der Germanen. — Straszburg: Karl J. Trübner, 1903. — С. 276.. Ёсць здагадка, што Helblindi — усяго толькі няправільнае напісанне першапачатковага Herblindr са значэннем «той, хто асляпляе вочы воінаў». У неаязычным руху Асатру Хелбліндзі лічыцца спараджэннем ўрагану і моцных ліўняў, якія ўварваліся праз раздутыя патокі ў моры, пад якімі маецца на ўвазе Фарбаўці.
Катэгорыя:Турсы Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія