Паўла Пятроўна Украінец (нар. , в. Харомск, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі сацыёлаг, палітолаг, журналіст. Доктар гістарычных навук (1986), кандыдат філасофскіх навук (1971), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыла Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна (1953), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Журналістыка», 1960), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1991—2013, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра сацыялогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: сацыялогія кіравання; сацыяльная работа; лад жыцця; патрэбнасці сучаснага чалавека; станаўленне грамадзянскага грамадства.
Бібліяграфія Основные направления совершенствования партийного руководства идейно-воспитательной работой (на опыте партийной организации Белоруссии) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 09.00.02 / Украинец Павла Петровна. — Москва, 1985. Взаимоотношения партийных и советских органов при социализме : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / П. П. Украинец. — Москва, 1971.
Літаратура
Украинец Павла Петровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 313. Украинец Павла Петровна // Социология : энциклопедия. — Минск, 2003. — С. 1143. Украинец Павла Петровна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 283. Украинец Павла Петровна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009 : сборник научных трудов. — Минск, 2009. — С. 95—96.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ