Аляксандр Якаўлевіч Таі́раў (, сапраўднае прозвішча — Корнбліт, 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, Рамны — , ) — савецкі рэжысёр, народны артыст РСФСР (1935).
Біяграфія Творчую дзейнасць пачаў у 1905 годзе як акцёр, з 1908 года — рэжысёр. У 1913 годзе паставіў у Свабодным тэатры «Жоўтую кофту» Хезельтана-Фюрста і пантаміму «Покрыва П’ерэты» А. Шніцлера. У 1914 годзе разам з А. Г. Коанен і групай маладых акцёраў заснаваў Камерны тэатр, які ўзначальваў да канца жыцця. Першыя спектаклі гэтага тэатра — «Сакунтала» Калідасы (1914), «Фаміра Кіфарэд» Анненскага (1916) і інш. выявілі схільнасць Таірава да вытанчана прыгожых сцэнічных форм, да ўслаўлення чыстага і магутнага запалу легендарных герояў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Таіраў і вядучыя акцёры яго тэатра, галоўным чынам Коанен, даказалі здольнасць выказваць сугучныя рэвалюцыі тэмы велічы свабоднай асобы. «Адрыена Лекузрэр» Скрыба і Легувэ (1919), «Федра» Ж. Расіна (1922), шэраг п’ес О’Ніла азначалі пераход рэжысёра да рэалізму. Вялікае значэнне мелі творчыя пошукі Таірава ў галіне музычнага спектакля («Жырафле-Жырафля» Лекока, 1922; «Опера жабракоў» Брэхта — Вейля, 1930, і інш.). Вяршыня творчай дзейнасці Таірава — спектакль «Аптымістычная трагедыя» Вішнеўскага (1933) з Коанен у ролі Камісара. Сярод найлепшых спектакляў таксама «Мадам Бавары» паводле Г. Флабера (1940), «Стары» М. Горкага (1946).
Зноскі
Літаратура
Таи́ров Александр Яковлевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 24—27. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Катэгорыя:Акцёры Расійскай імперыі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці рускага авангарда Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР