Уладзімір Маркавіч Благадарны (, с. Старавераўка, Старавераўскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — ) — спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1997), Беларускай інжынернай акадэміі (1999).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Машыны і апараты вытворчасцей лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці», 1960), Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працаваў у Інстытуце машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1965—1967), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1968—1999), Тэхнічным ўніверсітэце ў Кошыцах (Славакія, 1999—2005), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2006, інжынерны факультэт, кафедра тэхналогіі машынабудавання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: машыназнаўства і дэталі машын; сістэмы прывадаў; надзейнасць тэхнічных сістэм; тэхналогія машынабудавання.

Узнагароды Званне «Ветэран працы».

Бібліяграфія Биотопливо и его использование : монография / В. М. Благодарный [и др.]. — Барановичи, 2012. Прогнозирование надежности и функциональной безопасности технических систем : монография / В. М. Благодарный, В. И. Кочурко. — Барановичи, 2010. Расчет мелкомодульных зубчатых передач на износ и прочность / В. М. Благодарный. — Москва, 1985. Червячные передачи: общие сведения, расчеты, динамика и надежность : монография / В. Благодарный [и др.]. — Барановичи, 2014.

Літаратура

Благодарный Владимир Маркович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 406. Благодарный Владимир Маркович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 50.

Спасылкі Барановичский государственный университет скорбит — умер Владимир Маркович Благодарный, известный учёный, доктор технических наук, профессор Благодарный Владимир Маркович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Благодарный Владимир Маркович // База патентов Беларуси

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі