Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 2009 годзе ў выніку аб’яднання двух факультэтаў — факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы эканомікі і адукацыі і факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы прамысловасці і бізнесу, якія ажыццяўлялі сваю дзейнасць як структурныя падраздзяленні ўніверсітэта з 2005 года.
Напрамкі дзейнасці адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў; адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю; адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых); адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыі, тэматычныя семінары, трэнінгі і іншыя віды навучальных курсаў); адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў (па ўзгадненні з арганізацыяй, якая накіроўвае спецыяліста на стажыроўку); адукацыйная праграма падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дырэктары Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (2013—2016) Дзяніс Сяргеевіч Лундышаў (з 2016)
Спасылкі ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе