Тамара Уладзіміраўна Скварцова (нар. , , Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская тэатральная актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2003).
Біяграфія З 1963 па 1964 гады навучалася на Рэспубліканскіх курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў самадзейных драматычных калектываў (Мінск). З 1964 па 1970 гады навучалася ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. З 1967 па 1969 гады навучалася ў студыі пры Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы.
З 1970 па 1971 гады працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы. З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі Жонка Суддзі («Несцерка» В. Вольскага) Сцяпанаўна («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У. Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі») Эдда («Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі) Бабуля Агапа («Агнявы Леў» А. Кружнова) Мамі («Восем закаханых жанчын» Р. Тама) Старая («Бальніца на краі свету» Х. Бойчава) Другая Жняя («Кот у ботах» А. Замкоўскага паводле Шарля Пэро) Разалія Саламена («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
Узнагароды 1999 — прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за выдатнае выкананне ролі Барабошавай у спектаклі «Праўда — добра, а шчасце лепш». 2000 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». 2003 — ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь». 2006 — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 2014 — дыплом «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Родниковое слово» (Архангельск, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам». 2014 — «Залаты дыплом» на Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» у межах Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь» (Масква, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам». 2016 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2016 — прыз «Найлепшая жаночая роля» на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі