Наталля Уладзіміраўна Карнеева (нар. ) — беларуская мастачка, керамістка, педагог. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеНАТАЛЛЯ КАРНЕЕВА .
Біяграфія Ужо ў дарослым узросце захапілася керамікай, навучалася спачатку ў прыватнай студыі, пазней атрымала адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце па мастацкай спецыяльнасці. Працавала ў Свята-Елісавецінскім манастары ганчаром, адкуль сышла, каб займацца прыватнымі замовамі, а таксама навучаць іншых кераміцыНаталья Корнеева .
Палітычны пераслед Наталля Карнеева была затрымана 19 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), таксама ў той дзень быў затрыманы муж Карнеевай, а іх непаўнагадовая дачка Багдана была змешчана ў прытулак10-гадовую дачку затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай могуць забраць у дзіцячы дом . Сама Наталля была змешчана спачатку на Акрэсціна, пазней пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.
1 верасня 2022 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Карнеева была прызнана палітычнай зняволенайЗаява праваабаронцаў аб прызнанні 18 чалавек палітычнымі зняволенымі .
Спасылкі Старонка Наталлі Карнеевай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі