Аляксандр Мікалаевіч Галкін (нар. , пас. Шубаршы, Кандагацкі раён, Акцюбінская вобласць, Казахстан) — беларускі геолаг, спецыяліст у галіне інжынернай і экалагічнай геалогіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (Расія, 2015), прафесар (2016). Член Беларускага геаграфічнага таварыства (2010).

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія», 1990), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, спецыяльнасць «Інжынерная геалогія, мярзлотазнаўства і грунтазнаўства», 1996).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1990—1999); Спецыялізаваным будаўніча-мантажным упраўленні № 4 трэста «Прамбурвод» і КУП «Гомельаблводаканал» (1999—2001); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2001; факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, кафедра геаграфіі, прафесар, у 2002—2010 — начальнік навукова-даследчага сектара).

Навуковыя інтарэсы: геалогія; інжынерная і экалагічная геалогія; міграцыйныя параметры слабапранікальных грунтоў; стан геалагічнага асяроддзя ва ўмовах высокай тэхнагеннай нагрузкі.

Бібліяграфія

Литотехнические системы Белоруссии: закономерности функционирования, мониторинг и инженерно-геологическое обоснование управления : автореферат диссертации … доктора геолого-минералогических наук : 25.00.08 / Галкин Александр Николаевич. — Москва, 2014.

Літаратура Галкин Александр Николаевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 48—49. Александр Николаевич Галкин : биобиблиографический справочник / [составитель Е. В. Толстенкова]. — Витебск, 2020.

Спасылкі Галкин Александр Николаевич // Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава

Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук ВДУ імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Геолагі Беларусі