Сяргей Уладзіміравіч Гунь (нар. ) — заснавальнік і былы дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA», стваральнік праекту vypusknik.by. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеСЯРГЕЙ ГУНЬ .

Біяграфія Нарадзіўся ў Гомелі, дзе скончыў каледж музычнага мастацтва ім. Сакалоўскага. Сяргей сур’ёзна займаўся спортам, планаваў паступаць на факультэт фізічнай культуры, але перамагло жаданне займацца музыкай, таму ён стаў студэнтам Універсітэта культуры, дзе навучаўся з 2000 па 2005 год на факультэце музычнага мастацтва, падчас навучання актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Пазней дадаткова скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Міжнародны менеджмент».

Стваральнік праекту vypusknik.by, пазней заснавальнік і дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA» (з 2012). Пасля падзей 2020 году кардынальна змяніў сваё жыцьцё, пераехаў жыць у вёску, дзе займаўся развядзенем курэйПалітзьняволены Сяргей Гунь на знак пратэсту 4 дні трымаў сухую галадоўку .

Мае малога сына Емельяна.

Палітычны пераслед Да свайго крымінальнага пераследу некалькі разоў затрымліваўся ў межах адміністрацыйных спраў. 12 кастрычніка 2020 быў выцягнуты з сваёй машыны і моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі, якія да гэтага спынілі яго машыну і разбілі шыбу за тое, што Сяргей здымаў супрацоўнікаў на відэа. Праз збіццё страціў прытомнасць, апрытомнеў ужо ў РАУСе, адкуль быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе яму зафіксафалі шматлікія гематомы і траўмы галавыЗадержан мужчина, избитый в 2020-м после того, как снял силовиков на видео .

Таксама Сяргея затрымлівалі ў лютым 2021 года, тады ў знак пратэсту ён некалькі дзён трымаў сухую галадоўку, у выніку суда атрымаў штраф і выйшаў на волю.

У межах крымінальнай справы Сяргей Гунь быў затрыманы на сваім лецішчы 3 чэрвеня 2022, у ІЧУ ён зноў абвяшчаў сухую галадоўку, якую пратрымаў 4 дні. Яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

8 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Сяргей Гунь быў прызнаны палітычным зняволенымЗаява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі .

У сярэдзіне ліпеня 2022 быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.

Спасылкі Старонка Сяргея Гуня на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»