Сяргей Дзмітрыевіч Дзянісаў (нар. 1954) — беларускі вучоны-медык, спецыяліст у галіне анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1981), прафесар (1993). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994).
Біяграфія
Намеснік старшыні нацыянальнага камітэта па біяэтыцы, старшыня камітэта па біяэтыцы БДМУ, член савета педыятрычнага факультэта, член навукова-метадычнай рады ўніверсітэта. Член грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: вывучэнне эвалюцыі вегетатыўнай нервовай сістэмы ў чалавека і жывёл у норме і пры ўздзеянні пашкоджвальных фактараў, варыянтная і клінічная анатомія, праблемы біямедыцынскай этыкі, сучасныя аспекты навуковай арганізацыі навучальнага працэсу.
Літаратура
Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 189. Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 380.
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР