Элі Жазеф Картан (; , Далам’ё, Ізер, Францыя — , ) — французскі матэматык, член Парыжскай АН (1931). Бацька матэматыка Анры Картана.
Біяграфія Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1891, Парыж), з 1912 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта. Вучань Гастона Дарбу і Софуса Лі.
Асноўныя працы — па тэорыі бесперапынных груп, дыферэнцыяльных ураўненняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі.
У 1894 годзе заклаў асновы алгебраічнай тэорыі груп Лі. У 1913 годзе пабудаваў тэорыю прадстаўленняў паўпростых груп Лі з дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй. У 1899—1902 гадах стварыў так званы метад знешніх форм, які дазволіў яму вырашыць праблему сумеснасці сістэм пфафавых ураўненняў. У дыферэнцыяльнай геаметрыі шматмерных прастор ім пабудаваны абагульненыя прасторы афіннай, праектыўнай і канформнай складнасці і, акрамя таго, дадзены агульны метад рухомага рэпера, які ў злучэнні з метадам вонкавых форм з’яўляецца эфектыўным сродкам рашэння геаметрычных праблем.
Аўтар шэрагу важных работ у галіне матэматычнай фізікі.
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Касмолагі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя М. І. Лабачэўскага