Канстанцін Ануфрыевіч Ананчанка (, в. Казуліна, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі педагог, матэматык. Доктар педагагічных навук (2004), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1972), Навукова-даследчы інстытут зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1979), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 1997).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1973—2009; прафесар кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі, у 1980—1997 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання матэматыкі.
Узнагароды Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).
Бібліяграфія Методическая система развивающего обучения учащихся алгебре и началам анализа в условиях углубленного изучения предмета : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 30.03.2004 : утверждена 08.12.2004 / Ананченко Константин Онуфриевич. ― Минск, 2004. Агульная методыка выкладання матэматыкі ў школе : вучэбны дапаможнік для фізіка-матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў / К. А. Ананчанка. ― Мінск, 1997. Технология итогового повторения темы «Уравнения и неравенства с модулями» : пособие для учителей / К. О. Ананченко, М. В. Касперко. — Мозырь, 2005.
Літаратура Ананченко Константин Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 97.
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі