67-ы пяхотны полк ( 67 Pułk Piechoty ці 67 pp.) — пяхотнае падраздзяленне Войска Польскага.
Полк быў сфарміраваны вясной 1919 года як 9-ы вялікапольскі стралковы полк. У лютым 1920 года перайменаваны ў 67-ы пяхотны полк. Пад час польска-савецкай вайны ваяваў на Літоўска-Беларускім фронце, Варшаўскай бітве і Абарончай вайне 1939 г.
У міжваенны перыяд ён дыслакаваўся ў Брадніцы і ўваходзіў у 4-ю пяхотную дывізію. Падчас вераснёўскай кампаніі ваяваў у складзе хатняй дывізіі арміі «Памор'е».
Польска-савецкая вайна 2 лютага 1920 года 67-ы пяхотны полк быў накіраваны на Літоўска-Беларускі фронт. Там ён увайшоў у рэзерв 1-й арміі генерала Стэфана Маеўскага. 16 мая полк быў пераведзены на лінію Глыбокае - Ліпск - Літоўцы. 20 мая 1-ы батальён змагаўся ў акружэнні пад Ліпскам, 2-і батальён ваяваў пад Літоўцамі і Дзядкамі, 3-і батальён — пад Чачукамі. Падчас наступлення Чырвонай Арміі ўсе батальёны аб'ядналіся, а ўвесь полк сканцэнтраваўся ў Вілейцы.
У пачатку чэрвеня палякі перайшлі ў контрнаступленне. Полк наступаў па чыгунцы Крывічы — Будслаў. Узяў пад кантроль тэрыторыю будучай Параф'янаўскай гміны. Пасля заканчэння баёў полк адпраўлены ў рэзэрв.
Літаратура
Karol Firich, Stanisław Krzysik, Tadeusz Kutrzeba, Stanisław Müller, Józef Wiatr: Almanach oficerski na rok 1923/24. T. 2. Warszawa: Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1923. Zdzisław Jagiełło: Piechota Wojska Polskiego 1918—1939. Warszawa: Bellona, 2007. ISBN 978-83-11-10206-4. Stefan Konieczny: Zarys historii wojennej 67-go pułku Piechoty Wielkopolskiej. Warszawa: Zakłady Graficzne «Polska Zjednoczona», 1929, seria: Zarys historii wojennej pułków polskich 1918—1920. Janusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919—1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Adam», 2010. ISBN 978-83-7072-650-8. Bronisław Prugar-Ketling (red.): Księga chwały piechoty. Warszawa: Departament Piechoty MSWojsk., Warszawa 1937—1939. Reprint: Wydawnictwo Bellona, 1992. Kazimierz Satora: Opowieści wrześniowych sztandarów. Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1990. ISBN 83-211-1104-1. Zdzisław Sawicki, Adam Wielechowski: Odznaki Wojska Polskiego 1918—1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918—1939: Polskie Siły Zbrojne na Zachodzie. Warszawa: Pantera Books, 2007. ISBN 978-83-204-3299-2. Jakub Wojewoda: Wielka Księga Piechoty Polskiej 1918—1939. 4 Dywizja Piechoty.. Warszawa: Edipresse Polska SA, 2016. ISBN 978-83-7945-592-8. Ryszard Rybka, Kamil Stepan: Rocznik oficerski 1939. Stan na dzień 23 marca 1939. T. 29. Kraków: Fundacja Centrum Dokumentacji Czynu Niepodległościowego. Biblioteka Jagiellońska, 2006. ISBN 83-7188-899-6. Jerzy Wultański: 67 pułk piechoty. seria: Zarys historii wojennej pułków polskich w kampanii wrześniowej. Zeszyt 15. Warszawa: Redakcja Historyczno-Wojskowa P.W. Egross, 1992. ISBN 83-85253-11-4. Przemysław Dymek: Księga wrześniowych walk pułków wielkopolskich tom 1 Piechota. Oświęcim: Wydawnictwo Napoleon V, 2013. ISBN 978-83-7889-002-7. Przemysław Dymek: Toruńska Dywizja. 4. Dywizja Piechoty w latach 1921—1939. Oświęcim: Wydawnictwo Napoleon V, 2015. ISBN 978-83-7889-202-1.
Катэгорыя:Польска-савецкая вайна Катэгорыя:Войска Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе