Сон Е Джын (, ханча: 孫藝珍, народжаная Сон Он Джын, , ханча: 孫彦眞; нар. 11 студзеня 1982, Тэгу, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйская актрыса. Сон набыла папулярнасць у 2003, пасля выхаду на экраны фільма «Класіка» і серыяла «Водар лета», за якімі пайшоў шэраг камерцыйна паспяховых праектаў актрысы, такіх як «Момант на памяць» (2004) ды «Красавіцкі снег» (2005). Яе раннія ролі ў фільмах прынеслі ёй тытул «Першае каханне нацыі» у Паўднёвай Карэі. З тых часоў Сон атрымала розныя акцёрскія прызнанні і знялася ў гучных фільмах, у тым ліку «Шлюб маёй жонкі» (2008), «Піраты» (2014), «Схаваная праўда», «Апошняя прынцэса» (2016) і «Перамовы» (2018). Яна таксама вядомая па сваіх ролях у паспяховых тэлесерыялах «Адзінокае каханне» (2006), «Асабісты густ» (2010), «Нуна, што купляе мне ежу» (2018), «Каханне з неба» (2019—2020) і «Трыццаць дзевяць» (2022).
Яна была ўключаная ў спіс Forbes «40 найбольш уплывовых карэйскіх знакамітасцей» на працягу чатырох гадоў (2019—2022).
Кар’ера
2000—2005: пачатак дзейнасці і папулярнасць ва Усходняй Азіі У 2000 годзе, узяўшы сцэнічны псеўданім Сон Е Джын, будучая актрыса агучыла Чон Міджо, гераіню фільма Пак Кі Хёна «Таемныя слёзы». Пасля яна вырашыла і сама зняцца ў фільме і сыграла галоўныя ролі ў тэлесерыялах «Смачная прапанова», «Санхі ды Джынхі» і «Вялікія амбіцыі». Яе першым паспяховым праектам у кіно стаў фільм Ім Квон Тэка «Чыхвасон», які быў паказаны на фестывале ў Канах у 2002 годзе і выйграў прыз за «Лепшага рэжысёра».«Actors and Actresses of Korean Cinema: Son Ye-jin» . Koreanfilm.org. Атрымана 20 красавіка 2012.
Найбольш паспяховымі праектамі яе ранняй кар’еры сталі фільмы «Гісторыя каханкаў» і «Класіка». Абодва былі папулярныя ў Карэі, а «Класіка» (работа ад рэжысёра «Мая нахабная дзяўчына» Квак Джэ Ёна) набыла асаблівую папулярнасць у Ганконгу і Кітаі. Гэта зрабіла Сон вядомай у іншых краінах Усходняй Азіі. У 2003 годзе яна атрымала статус «Зоркі Халю» (карэйскай хвалі) пасля здымак у галоўнай ролі ў серыяле «Водар лета», трэцяй частцы сагі «Бясконцае каханне» рэжысёра Юн Сок Хо.
Яе наступныя фільмы таксама набылі вялікую папулярнасць ва Усходняй Азіі, асабліва ў Японіі — фільм 2004 года «Момант на памяць», заснаваны на вядомым японскім тэлесерыяле, усталяваў рэкорды па касавых зборах у Японіі, а ў Карэі прадалі больш за два мільёны білетаў. «Красавіцкі снег», у якім яна знялася разам з суперзоркай Пэ Ён Джунам, таксама стаў хітом у Японіі і Кітаі. Набыўшы вядомасць праз чысты і нявінны вобраз у фільмах «Класіка» і «Момант на памяць», Сон Е Джын атрымала тытул «Першае каханне нацыі» на сваёй радзіме.
Асабістае жыццё
Адносіны і шлюб 1 студзеня 2021 года было пацверджана, што Сон Е Джын знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Хён Бінам, яе партнёрам па фільмах «Перамовы» (2018) і «Каханне з неба» (2019—2020). Стасункі пачаліся яшчэ ў 2020 годзе, пасля завяршэння здымак серыяла «Каханне з неба». Пара атрымала назву «Бінджын» ад сваіх фанатаў. 10 лютага 2022 года Сон і Хён Бін абвясцілі пра свае заручыны праз допісы, размешчаныя ў сваіх сацыяльных сетках. Яны ажаніліся з прыватнай цырымоніяй 31 сакавіка 2022 года, на якой былі іх бацькі і сябры абедзвюх сем’яў. 27 ліпеня Сон Е Джын абвясціла пра сваю першую цяжарнасць. 27 лістапада 2022 года Сон нарадзіла сына Кім Аль Кона ().
Веравызнанне і філантропія Сон Е Джын адносіць сябе да хрысціянства. Яе каталіцкае імя — Дамініка.
27 лютага 2020 года Сон ахвяравала 100 мільёнаў вон арганізацыі Community Chest of Korea у сваім родным горадзе Тэгу, каб дапамагчы іх барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19. 8 сакавіка 2022 года яна разам з Хён Бінам ахвяравала 200 мільёнаў вон асацыяцыі Hope Bridge Disaster Relief, якая на той момант займалася дапамогай пацярпелым ад вялікага ляснога пажару, які пачаўся ва Ульджыне, правінцыя Кёнсанбок, і распаўсюдзіўся на Самчок, правінцыя Канвон.
Катэгорыя:Актрысы Паўднёвай Карэі