Пётр Васілевіч Палятаеў (, ст. Навасергіеўская, Арэнбургская вобласць, Расія — ) — фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Омскі сельскагаспадарчы інстытут (зоатэхнічны факультэт, 1937), Сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (аспірантура, 1947).
Працаваў у Яраслаўскай доследнай станцыі па жывёлагадоўлі (1937—1939), Алтайскім сельскагаспадарчым інстытуце (1947—1958, загадчык кафедры фізіялогіі, адначасова дэкан зоатэхнічнага факультэта), Валагодскім малочным інстытуце (1958—1968, загадчык кафедры фізіялогіі), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1969—1971, загадчык кафедры фізіялогіі чалавека, жывёл і біяхіміі), Белгарадскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (з 1971, професар кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека і жывёл, у 1971—1986 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія жывёл; педагогіка вышэйшай і сярэдняй школы.
Бібліяграфія Физиологические особенности лактации жирномолочных коров : автореферат диссертации … доктора биологических наук / Полетаев П. В. ― Свердловск, 1966.
Літаратура Ад памочніка машыніста да прафесара / А. Палуян // Университет профессорский / Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины. — Гомель, 2005. — С. 237—238.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Дэканы