Яу Шынтун (нар. ) — кітайскі і амерыканскі матэматык.
Біяграфія Навучаўся матэматыцы ў Кітайскім універсітэце Ганконга з 1966 па 1969 гады, затым у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, дзе яго кіраўніком быў Чжэнь Шэньшэнь.
Пасля абароны дысертацыі ў 1971 годзе працаваў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане, затым ва Універсітэце Нью-Ёрка ў Стоўні-Брук.
З 1976 года Яу — прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, у 1984—1987 гадах — Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега, з 1987 года — Гарвардскага ўніверсітэта, дзе з 2008 года ўзначальвае матэматычны факультэт.
Узнагароды Стыпендыя Гугенхайма, 1980 год. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі 1982 года. Лаўрэат прэміі Крафарда па матэматыцы (1994). Лаўрэат прэміі Вольфа (2010) Адзначаны прэміяй Марселя Гросмана ад ICRANet (2018).
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі Кітая Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Геометры Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук