Атаўскі ўніверсітэт (, ) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атава ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Вучэльня ўпершыню заснавана як Байтаўнаўскі каледж у 1848 годзе першым біскупам каталіцкай Атаўскай архідыяцэзіі і была перайменавана ў Атаўскі каледж у 1861 годзе, які праз пяць гадоў каралеўскай граматай атрымаў статус універсітэта. Універсітэт быў рэарганізаваны 1 ліпеня 1965 года ў карпарацыю, незалежную ад старонніх органаў або рэлігійных арганізацый.

Універсітэт з'яўляецца буйнейшым двухмоўным універсітэтам у свеце: навучанне адначасова вядзецца як на англійскай, так і на французскай мове. Універсітэт прапануе шырокі выбар акадэмічных праграм, якія кіруюцца дзесяццю факультэтамі. У вучэльне навучаецца каля 10 тысяч замежных студэнтаў са 150 краін свету, што складае 26% штату студэнтаў універсітэта.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт навук пра здароўе Факультэт права Факультэт медыцыны Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Школа менеджменту

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады