Ліхайскі ўніверсітэт () — прыватны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Бетлехеме, штат Пенсільванія. Заснаваны бізнесменам Аса Пакерам у 1865 годзе. Яго студэнцкія праграмы прадугледжвалі сумеснае навучанне мужчын і жанчын з 1971/1972 навучальнага года. На 2014 год ва ўніверсітэце налічвалася 4 904 студэнты і 2165 аспірантаў.
Ва ўніверсітэце больш за 680 выкладчыкаў; выпускнікі і выкладчыкі адзначаны рознымі ўзнагародамі і прэміямі, у тым ліку Нобелеўскай прэміяй, Пулітцэраўскай прэміяй, Праграмай Фулбрайта і сяброўствам у Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Нацыянальнай акадэміі навук.
Мае 4 каледжы: гуманітарных і прыродазнаўчых навук (), педагагічны каледж (), бізнесу і эканомікі (), інжынерных і прыкладных навук імя П. К. Расіна ().
Крыніцы
Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі