Васіль Міхайлавіч Нікіцевіч (, в. Туроўшчына, Бягомльскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1977).
Біяграфія У 1949 годзе скончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова».
Працаваў у Куйганскай і Дзмітрыеўскай сярэдніх школах Алма-Ацінскай вобласці (Казахстан, 1946—1949), Казахскім дзяржаўным універсітэце (1949—1976, дацэнт кафедры рускай філалогіі), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, філалагічны факультэт, у 1979—1980 — загадчык кафедры рускай мовы, 1980—1994 — загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства).
Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне і намінатыўная дэрывацыя; рускае мовазнаўства; тэарэтычнае мовазнаўства.
Бібліяграфія Субстантив в составе номинативных рядов (к проблеме деривационной грамматики) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.02.01 / Никитевич Василий Михайлович. — Москва, 1973. Модальные функции глаголов изъявительного наклонения в современном русском языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Никитевич В. М. — Москва, 1953.
Літаратура Никитевич Василий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 444. Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 342. Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 382—383. Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2010 : біябібліяграфічны слоўнік. — Баранавічы, 2010. — С. 82—83. Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. — 2-е выд. — Мінск, 2013. — С. 146—148.