Іаган Відман (, каля 1460, Эгер — каля 1505, ) — нямецкі матэматык. Атрымаў вядомасць тым, што першым ужыў і апублікаваў сучасныя знакі плюсу і мінусу. У некаторых дакументах яго прозвішча перадаецца як Johannes Weidemann.
Пра яго жыццё вядома няшмат. У 1480-я гады Відман скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у якім затым працаваў выкладчыкам матэматыкі. Яго галоўная праца, у якой упершыню з’явіліся знакі плюсу і мінусу для аперацый складання і аднімання, звалася «Хуткі і прыемны разлік для ўсіх гандляроў» (), апублікаваны ў Лейпцыгу ў 1489 годзе. Кніга змяшчала багаты практычны матэрыял і доўгі час карысталася попытам.
Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Постаці эпохі Адраджэння