Ігар Іванавіч Землянскіх — украінскі мастак-анімаліст, ілюстратар, арнітолаг.
Біяграфія
Нарадзіўся 9 снежня 1974 г. у горадзе Аляксандраўск на Луганшчынеhttp://iz.pernatidruzi.org.ua/biografiya/ . У 1980 г. сям’я пераехала да сяла Варонькіў Барыспальскага раёну на Кіеўшчыне, радзіму дзеда па лініі маці. Менавіта дзед, які часта вадзіў яго на прагулкі па лясах і поплавах, паспрыяў фармаванню захаплення будучага мастака да прыроды. Спачатку марыў стаць лётчыкам, але паступова перамагла цікавасць да ўсяго жывога — перадусім птушак. Яшчэ пад час навучання у сярэдняй школе апублікаваў свае першыя артыкулы на арніталагічную тэматыкуhttp://voronkiv-school.at.ua/publ/priroda/khudozhnik_animalist_abo_prosto_igor/5-1-0-22. Адначасова з юнацтва пачаў маляваць, але выключна птушак. У 1992—1993 гг. праходзіў тэрміновую службу у інжынерным падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны. У канцы 1990-х працаваў у Інстытуце Заалогіі НАНУ ім. Шмальгаузена http://irbis-nbuv.gov.ua/ulib/item/REF0009800 і прымаў удзел у экспедыцыях па Украіне на пасадзе старэйшага лабаранта. Калегі ацанілі мастацкія здольнасці і сталі прапаноўваць выкананне ілюстрацый да розных спецыялізаваных выданняў. Першы плакат з выявай чайкі выдала Украінскае таварыства аховы птушак у 1996 г. Далей разгарнулася праца з Прыродазнаўчым музеем, Кіеўскім заапаркам, Домам прыроды https://vechirniy.kyiv.ua/news/57071/https://bigkyiv.com.ua/u-kyyevi-vsogo-dva-dni-tryvatyme-vystavka-spivochyh-i-dekoratyvnyh-ptahiv-chas-ta-miscze/, батанічнымі садамі і іншымі падобнымі ўстановамі. З цягам часу праз вялікую колькасць замоваў абраў працу мастака і ілюстратара, не разрываючы цеснай повязі з навукоўцамі-арнітолагамі і аматарамі птушак. Утрымлівае дома птушак, якія трапілі ў бяду: пераважна хворых і параненыхhttps://i-visti.com/news/4956-fotofakt-igor-zemlianskyh-zavzhdy-riatuie-poranenyh-ptahiv.html. Пачэсны грамадзянін Барыспальскага раёну.
Творчасць
Аўтар шматлікіх прац на тэму арнітафаўны Украіны і светуhttps://day.kyiv.ua/uk/photo/ohorona-pochynayetsya-zi-znan. Працуе у тэхніцы тэмпера, акрыл, акварэль, алей. Браў удзел у ілюстрацыі наступных выданняў:
Чырвоная кніга Украіны (2009) Запаведныя куточкі Кіраваградзкай зямлі. Андрыенка Т. Л.(1999) Птушкі фауны Украіны: палявы вызначальнік. Г.Фесенко, А. Бокотей. 2002 Птушкі садоў і паркаў Кіева. Г. В. Фесенко (2010)
Поўнасцю праілюстраваў серыю кніг, выданых у рамках праекту «Пярнатыя сябры»http://pernatidruzi.org.ua/page.php?id=5:
Знаёмыя незнаёмцы. А.Плига. 2013 (2018) Вартавыя начы. Я.Яцук. 2015 Валадары неба. С. Вітер. 2016 Крылы над вадой. М. Банік. 2021
Автор і ілюстратар кнігі «Нашы птушкі» (2004).
Аўтар шматлікіх плакатаў на арніталагічную тэматыку ва Украіне і сумежных краінах.
Аўтар плаката «Птушкі за акном» белурскай ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Украіны