Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч (нар. 1957) — беларускі ўрач, хірург-траўматолаг, артапед. Доктар медыцынскіх навук (2003). Прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы, г. МінскМакаревич, Евгений Реональдович (доктор медицинских наук; род. 1957) .
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1980 годзе лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працуе ў 6 ГКБ г. Мінска: спачатку на пасадзе ўрача траўматолага-артапеда, а з 1989 па 2007 гг. — загадчыка траўматолага-артапедычнага аддзялення для дарослых. З 2007 года — прафесар, а з 2014 года — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ (база кафедры — Гарадскі клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў 6 ГКБ г. Мінска)Макаревич Евгений Реональдович .
Навуковая дзейнасць
Прафесійныя інтарэсы: траўматычныя пашкоджанні; артапедычныя захворванні костак і суставаў; хірургічнае лячэнне траўм; паталогія каленнага і тазасцегнавога суставаў і інш.
У 2008 годзе прысвоена званне прафесара. Падрыхтаваў цэлую плеяду ўрачоў і маладых вучоных, якія працуюць у розных клініках краіны і блізкага замежжа.
З’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў.
Неаднаразова выступаў з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях таварыства траўматолагаў-артапедаў, розных канферэнцыях, кангрэсах, сімпозіумах па траўматалогіі і артапедыі, якія праводзіліся як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.
За час сваёй працоўнай дзейнасці выканаў звыш 8000 аператыўных умяшанняў пры рознай паталогіі апорна-рухальнага апарата, у тым ліку ўнікальныя рэканструктыўныя аперацыі на плечавым суставе.
Мае 20-гадовы практычны вопыт эндапратэзавання тазасцегнавога і каленнага суставаў — выканана больш за 3000 аперацый. Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ