Асвальда Пайя (, , , Куба — , , Куба) — лідар кубінскага хрысціянска-дэмакратычнага руху, дысідэнт.

У 2002 годзе быў ініцыятарам збору подпісаў пад петыцыяй аб рэферэндуме па пытанні адмены аднапартыйнасці на Кубе. Гэтая петыцыя стала першай апазіцыйнай акцыяй, якая распаўсюдзілася па ўсёй кубінскай тэрыторыі. Усяго было сабрана больш за 30 тысяч подпісаў. Рэферэндум не праводзіўся.

Лаўрэат прэміі Сахарава за свабоду думкі. Ягоную кандыдатуру таксама двойчы вылучалі на Нобэлеўскую прэмію міру.

Загінуў у аўтакатастрофе каля горада Баяма падчас наведвання правінцыі Гранма.

Катэгорыя:Дысідэнты Кубы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава