Кры́стафер То́ні Уо́лстэнхолм (; года), болей вядомы як Крыс Уолстэнхолм () — брытанскі музыка, басіст і бэк-вакаліст рок-гурта Muse. На жывых выступах часам грае на гітары ці клавішных, на якіх яго пазней падмяніў Морган Нікалс.
Біяграфія Крыс Уолстэнхолм вырас у Ротэрхэме. Пераехаўшы ў Тынмут, Дэван, пачаў граць у пост-панк гурце на барабанах, у той час як Мэцью Беламі і Дамінік Говард гралі асобна ад яго. Але, праз два гады беспаспяховага пошуку басіста, яны запрасілі яго на месца бас-гітарыста ў новаствораны гурт Rocket Baby Dolls, пазней перайменаваны ў Muse.
У траўні 2010 года ён пераехаў у Дублін, Ірландыя, са сваёй жонкай Келі і чатырма дзецьмі. Уолстэнхолм з жонкай чакаюць пятага дзіця, якое мусіць з’явіцца на свет увосень 2010 года. Ён застаецца адданым заўзятарам футбольнай каманды Ротэрхэм Юнайтэд. З’яўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўніверсітэта.University honour for rock stars Muse, This is Plymouth
Спасылкі
MUSE: Bassist Chris Wolstenholme, 8/01/2009
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Рок-музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бас-гітарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Muse