2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (1-га складу) — партызанская брыгада, створаная ў маі 1942. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. У кастрычніку — снежні 1943 года брыгада (274 партызаны, 6 атрадаў) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе Мехаўскага партызанскага атрада, які дзейнічаў з ліпеня 1941 года. У жніўні 1942 года 3-і атрад брыгады быў накіраваны ў Вілейскую вобласць, дзе на яго базе была створана партызанская брыгада «Спартак», у брыгадзе быў нанава створаны 3-і атрад. 4 сакавіка 1943 года пасля баёў з карнікамі частка брыгады (597 партызан, атрады імя Суворава, «Мсцівец», імя Варашылава, «Смерць фашызму», імя Кузьмы Мініна, імя Кутузава, імя Чапаева) выйшла за лінію фронту, атрады былі расфарміраваны. У сакавіку 1943 года з груп, якія засталіся ў нямецкім тыле, былі створаны новыя атрады. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Чапаева; атрад «Мсцівец»; 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад.
Камандаванне Камандзіры М. І. Дзьячкоў; Я. Н. Барсукоў; М. Ф. Сафронаў.
Камісары К. Ф. Волкаў; Я. Н. Барсукоў; М. Ф. Сафронаў.
Нчальнікі штаба І. С. Скуматаў; П. Дз. Тарачэнка.
Гісторыя Партызаны учынялі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Невель, Полацк — Невель, Віцебск — Полацк, на шашэйных і грунтовых дарогах. У маі — снежні 1942 разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Вадзянікі, Шмані, на станцыях Бычыха, Езярышча, былой Мехаўскай МТС Мехаўскага, Смалоўка, Бяскатава Гарадоцкага, Чурылава Усвяцкага раёнаў Смаленскай вобласці. У верасні — кастрычніку 1942, лютым, маі — чэрвені 1943 вялі баі супраць карнікаў. У жніўні 1943 разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дубрава Гарадоцкага раёна. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунцы Віцебск — Невель падарвалі больш за 1 тысячу рэек.
Памяць У 1972 годзе ў вёсцы Бярозаўка Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1979 каля вёскі Дубрава, у 1965 на чыгуначнай станцыі Бычыха, у 1975 у вёсцы Смалоўка Гарадоцкага раёна былі пастаўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе