Дама Леслі Лоўсан (, прозвішча пры нараджэнні — Хорнбі, ; нар. , ) — брытанская супермадэль, актрыса і спявачка. Вядомая пад псеўданімам Твігі (Twiggy, літаральна — «тоненькая, далікатная», ад  — «трасцінка»). Дама-камандор ордэна Брытанскай імперыі (DBE, 2018).

Біяграфія Леслі Хорнбі нарадзілася ў прыгарадзе Лондана ў сям’і сярэдняга дастатку. У 16 гадоў яна пазнаёмілася з модным лонданскім цырульнікам Леанарда і стала тварам яго салона прыгажосці. Першая фотасесія Леслі з кароткай стрыжкай была зроблена фатографам Бары Латэганам. Ён і прыдумаў дзяўчыне запамінальны псеўданім — Твігі.

У 1966 годзе Твігі была прызнана Тварам года па версіі «Daily Express». Неўзабаве дзяўчына стала тварам моднага Лондана 1960-х і іконай субкультуры модаў. Яе здымалі найлепшыя фатографы: Хельмут Ньютан і Сесіл Бітан. На думку некаторых гісторыкаў моды, менавіта Твігі можна назваць першай супермадэллю. Мільёны дзяўчат па ўсім свеце худнелі да змардавання («сіндром Твігі»), капіявалі макіяж і незвычайна кароткую стрыжку мадэлі. Яна стала сапраўднай візітнай карткай дзесяцігоддзя.

У 1970 годзе Твігі нечакана заяўляе, што заканчвае кар’еру мадэлі.

У 1971 годзе Твігі была ўзнагароджана дзвюма прэміямі «Залаты глобус» за ролю ў экранізацыі мюзікла «Бойфрэнд», затым выйшла на сцэну ў ролі Элізы Дулітл у «Пігмаліёне». У 1990-я агітавала супраць выкарыстання натуральнага меха ў індустрыі моды. Твігі ўвесь час выступала на тэлебачанні: напрыклад, у 1976 годзе яна была запрошаная ў якасці госці на папулярную лялечную тэлеперадачу «Мапет-шоу». Таксама яна выступала ў якасці суддзі ў папулярным тэлешоу «Топ-мадэль па-амерыканску» з 5-га па 9-ы сезон.

У 1971 годзе выйшаў першы альбом Твігі.

Дыскаграфія Альбомы The Boyfriend (саўндтрэк, 1971) Twiggy and the Girlfriends (1972) Twiggy (1976) Please Get My Name Right (1977) Captain Beaky and His Band (1977) My One and Only (разам з Tommy Tune) (1983) Midnight Blue (2003) Heaven In My Eyes – Discotheque (2007) Gotta Sing Gotta Dance (2009) Romantically Yours (2011)

Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы