Сахарон Шэлах (; нар.) — ізраільскі матэматык, прафесар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і Ратгерскага ўніверсітэта ў Нью-Джэрсі.

Нарадзіўся ў Іерусаліме 3 ліпеня 1945 года, у сям’і ізраільскага паэта Урыеля Шэлаха (Гальперына), больш вядомага пад псеўданімам Ёнатан Раташ.

Асноўныя працы ў галіне матэматычнай логікі, у прыватнасці, тэорыі мадэлей і тэорыі мностваў. У 1986 годзе выступіў з пленарным дакладам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, у 2012 годзе — з пленарным дакладам на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе. Да 2009 года апублікаваў каля 900 артыкулаў (разам з больш 200 суаўтарамі).

Катэгорыя:Матэматыкі Ізраіля Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя