Грэ́́цкае возера — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад горада Мёры ў басейне ракі Мёрыца. Належыць да Абстэрнаўскай групы азёр.
Плошча паверхні Грэцкага возера складае 0,77 км². Найбольшая глыбіня возера 6,5 м, сярэдняя — 2,2 м. Даўжыня возера — 4,63 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным усходзе берагі сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Грэцкае злучана пратокай з возерам Чэрас. Пратокай без назвы злучаецца з ракой ВолтаОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) . Зарастае каля 20 % плошчы возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 10—50 метраў.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера вёска Грэцкія і хутар Ліпаўка.
Літаратура Міронаў В. Р. Грэцкае возера //
Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны