Дэбра Фішэр (нар. ) — прафесар астраноміі Універсітэта штата ў Сан-Францыска. Фішэр з’яўляецца суаўтарам больш за 100 навуковых прац, прысвечаных карлікавым зоркам і субзорным аб’ектам, размешчаным у нашай Галактыцы, уключаючы экзапланеты. Яна з’яўляецца вядучым даследчыкам Кансорцыума N2K, які займаецца пошукам экзапланет. Таксама яна з’яўляецца членам каманды навукоўцаў па пошуку планет, якая кіруецца Джэфры Марсі.

Біяграфія Дэбра Фішэр вучылася ва Універсітэце Аявы і Універсітэце штата ў Сан-Францыска, атрымала ступень доктара навук у Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Крузе ў 1998 годзе. Пасля гэтага яна працавала ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, кіруючы праграмай па пошуку планет у Лікскай абсерваторыі.

Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XXI стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны-астраномы