Аркадзь Адамавіч Брыш (, Мінск— , Масква) — беларускі і расійскі вучоны, адзін са стваральнікаў ядзернай зброі ў СССР, удзельнік партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і беларускага настаўніка фізікі.
Пасля 7 класаў сярэдняй школы паступіў у фабрычна-завадское вучылішча. Працоўную дзейнасць пачаў у 14 гадоў вучнем электраманцёра Беларускай канторы Усесаюзнага электратэхнічнага аб’яднання. У 1932—1935 гадах, працуючы электраманцёрам, вучыўся ў вячэрняй школе Заходняй чыгункі. Пасля сярэдняй школы ў 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады акрамя навучальных заняткаў наведваў навуковы гурток, дзе выступаў з рэфератамі, выконваў першыя даследаванні. Акрамя таго ён актыўна займаўся ў спартыўных секцыях (спачатку ў веласіпеднай, затым у лыжнай).
У 1940 годзе пачаў навуковую працу ў Акадэміі навук БССР. Маладога спецыяліста-фізіка накіроўваюць у Інстытут хіміі АН БССР з заданнем: рэнтгенаграфічнымі метадамі даследаваць структуру і фазавы склад розных рэчываў.
У 1944 годзе рашэннем штаба партызанскага руху Беларусі быў адкамандзіраваны для працягу навуковай працы ў Інстытут машыназнаўства АН СССР у Маскву. У 1947 годзе ўвайшоў у лік першых супрацоўнікаў КБ-11, так званы «Арзамас-16». На пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў СССР працаваў з 1964 года да 1993 года, затым 12 гадоў — на пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў Расіі. З 1996 года ён з’яўляўся ганаровым кіраўніком Расійскага федэральнага НДІ авіяцыйнай аўтаматыкі імя М. Л. Духава ў Маскве.
Узнагароды Залаты медаль «Серп і Молат» (1983), чатыры ордэны Леніна (1955, 1962, 1966, 1983), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), ордэн Пашаны (1999), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1954), ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985), ордэн Чырвонай Зоркі (1948), медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1944), медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945), каля 20 іншых медалёў за значны ўнёсак у ратныя і працоўныя справы.
Літаратура Аркадий Адамович Бриш / под общей редакцией Ю. Н. Бармакова, Г. А. Смирнова. — Москва : ИздАт,2007. — 439 c.
Вестник Фонда фундаментальных исследований. — 2007. — № 3. — С. 115—124. Зеркала времени : ученые Беларуси : очерки / Э. М. Шпилевский. — Минск, 2016. — С. 139—150. Инженер-механик. — 2012. — № 2. — С. 7-11. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 534. Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. — С. 459—462. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 51. Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси; [составители: М. П. Ахремчик и др. ; редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. — С. 253—254. Бриш Аркадий Адамович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 37.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта