Франц-Ульрых Хартль (; нар. , , ФРГ) — нямецкі вучоны. Працы ў асноўным прысвечаны біяхіміі і цыталогіі. Лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій. З 1997 года дырэктар Аддзела клетачнай біяхіміі Інстытута біяхіміі Таварыства Макса Планка. З 2003 па 2005 гады прэзідэнт Таварыства біяхіміі і малекулярнай біялогіі.

Атрымаў ступені ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1990 годзе атрымаў ступень хабілітаванага доктара медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна. Займаецца вывучэннем фолдынгу бялку.

З’яўляецца членам Леапальдзіны, Баварскай акадэміі навук і EMBO, замежным членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2011), членам-карэспандэнтам Вестфальскай акадэміі навук.

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Дактары медыцыны