Сяргей Аляксандравіч Пеліх (, в. Мартыніўка, Палтаўская вобласць, УССР — ) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч. Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Днепрапятроўскі механічны тэхнікум, Краснаярскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Рухавікі лятальных апаратаў», 1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1983).
Працаваў у Краснаярскім машынабудаўнічым заводзе (1971—1973); Дзіўнагорскім заводзе нізкавольтнай апаратуры (Краснаярскі край; 1973—1978, начальнік цэха, начальнік вытворчасці); Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання (1978—1994, з 1985 — генеральны дырэктар); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1995—2003); Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2020; у 2004—2007 — загадчык кафедры дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, з 2007 — прафесар кафедры эканомікі арганізацыі).
Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця сацыяльнай сферы; выкарыстанне аперацыйна-эканамічных механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу на прадпрыемствах; эканоміка кіравання рэгіёнам; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікай; грашова-крэдытнае рэгуляванне эканомікі; вытворчы менеджмент.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі» (1991).
Бібліяграфія Совершенствование оперативного управления мелкосерийным и единичным производством : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.21 / Пелих Сергей Александрович. — Минск, 1987. Микрофинансирование в Республике Беларусь: анализ, проблемы, решения / С. А. Пелих, Э. А. Кузнецов. — Минск, 2018.
Літаратура Пеліх Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 263. Пелих Сергей Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006. — С. Пелих Сергей Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 9.