Цісканіна адбылася ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) увечары 29 кастрычніка 2022 года на святкаванні Хэлоўіна. Паводле наяўных звестак, 151 чалавек загінуўcnn.com.

Мерапрыемства было першым масавым святкаваннем пасля адмены абмежаванняў, звязаных з COVID-19. У раёне Ітхэвон знаходзяцца шматлікія кавярні, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. У асноўным удзельнікі гулянняў былі не старэйшыя за 30 гадоўbelta.by. Прыкладна ў 22:15 па мясцовым часе каля адной з устаноў сабраўся вялікі натоўп ахвотных пабачыць знакамітасць, якая меркавана там адпачывалаaljazeera.com. Гэта месца знаходзіцца на стромкім схіле, калі адзін чалавек упаў, іншыя людзі ў натоўпе па інэрцыі пачалі губляць раўнавагу і падаць адзін на аднагоtheguardian.com.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль выступіў з заявай, у якой заклікаў чыноўнікаў забяспечыць аператыўную дапамогу пацярпелым і праверыць бяспеку святкаванняў.

Механізм утварэння цісканіны параўноўваюць з такім жа, як на Нямізе ў Мінску ў 1999 годзеNashaniva.com.

Катэгорыя:Кастрычнік 2022 года Катэгорыя:Падзеі 29 кастрычніка Катэгорыя:2022 год у Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Сеул Катэгорыя:Катастрофы ў Паўднёвай Карэі