Могилёвская жизнь — грамадска-палітычная штодзённая газета, орган Магілёўскага губернскага земства. Выдавалася ў Магілёве з ліпеня па лістапад 1917 года.

Публікавала матэрыялы, якія адлюстроўвалі палітычнае жыццё Магілёва і іншых гарадоў і мястэчкаў губерні ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзейнасць палітычных партый, нацыянальных груп, органаў самакіравання, звесткі пра стаўленне іх да важных палітычных падзей таго перыяду. Змешчаны паведамленні пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, пра пасяджэнне 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. з выступленнямі У. І. Леніна, А. В. Луначарскага, Р. Я. Зіноўева, Л. Д. Троцкага. Падрабязна выкладзены матэрыялы пра , яго склад і ход працы, апублікаваны прамовы У. І. Леніна.

Пасля атрымання паведамлення пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, нягледзячы на спробы афіцыйных улад горада замоўчаць гэту найважнейшую падзею, ужо раніцай 25 кастрычніка былі апублікаваны ўсе падрабязнасці. Асвятляла пасяджэнні палітычных і грамадскіх арганізацый горада, армейскага камітэта пры , выканкама Савета. Інфармавала пра з’езды Саветаў, вынікі выбараў ва па Магілёўскай губерні.

Апошні вядомы нумар газеты ад 20 лістапада (3 снежня) 1917.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1917 год у Магілёве Катэгорыя:Газеты Магілёва на рускай мове