Вадзім Анатолевіч Коўтун (нар. , Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2011), прафесар (2012).

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1985), Інстытут механікі металапалімерных сістэм (аспірантура, 1991).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1986—1989), Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1989—2011, загадчык сектара, аддзела, лабараторыі), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 2009, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Апрацоўка матэрыялаў ціскам», прафесар), Гомельскім філіяле Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (з 2014, інжынерны факультэт, кафедра аператыўна-тактычнай дзейнасці і тэхнікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы.

Узнагароды Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2026)Амаль 60 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

Бібліяграфія Формирование триботехнических покрытий на основе металлополимерных порошковых систем электроконтактным спеканием : диссертация … доктора технических наук : 05.16.06 ; 05.02.10 : защищена 17.12.2010 : утверждена 30.03.2011 / Ковтун Вадим Анатольевич. — Минск, 2011. Получение, свойства и безопасность композитов на основе порошковых металлов и наноструктур углерода / В. Н. Пасовец, В. А. Ковтун, Ю. М. Плескачевский. — Гомель, 2011. Триботехнические покрытия на основе порошковых меднографитовых систем / В. А. Ковтун, Ю. М. Плескачевский. — Гомель, 1998.

Літаратура Ковтун Вадим Анатольевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 223.

Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі