Разня ў Бадахосе — эпізод грамадзянскай вайны ў Іспаніі, які адбыўся пасля захопу Бадахоса войскамі нацыяналістаў, калі ў ноч з 14 на 15 жніўня 1936 года было забіта шмат грамадзянскіх асоб і ўзброеных прыхільнікаў рэспубліканскага ўрада.
Кульмінацыяй разні стаў шэраг экзэкуцый на арэне гарадской карыды, дзе вайскоўцы паставілі кулямёты на бар’ерах вакол пляцоўкі. Забойствы і згвалтаванні працягваліся з-за няздольнасці генерала Хуана Ягуэ спыніць беспарадак сярод сваіх падначаленых, за што яму далі мянушку «Бадахоскі мяснік». Замежныя карэспандэнты, у залежнасці ад сваіх палітычных сімпатый, паведамлялі аб ацэнцы ў 1 800Hugh Thomas, 2001, с. 361. і 4 000Paul Preston, 2013, с. 121. забітых грамадзянскіх асоб.
Грамадскасці былі прадстаўлены шматлікія паказанні сведак і розныя паведамленні аб бадахоскай разні, у тым ліку ад такіх замежных карэспандэнтаў, як Джэй Ален (ЗША), Марыа Невес (Партугалія)Mário Neves, 2007.Herbert R. Southworth, 2021, с. 388-390., Марсель Дэні і Рэнэ Бру (Францыя); існуюць таксама і фотаматэрыялыFrancisco Espinosa, 2003.. Сёння большасць гісторыкаў сыходзяцца ў меркаванні аб тым, што Ягуэ загадаў пакараць смерцю некалькі тысяч апалчэнцаў і грамадзянскіх пасля падзення горада і спаліць іх трупыSantos Julía, 1999, с. 77., паколькі не хацеў пакідаць ворагаў, сярод салдат або мірнага насельніцтва, у тыле сваёй арміі.
Па словах журналіста Джэя Уайтэйкера, Ягуэ аднойчы пракаментаваў гэтую падзею такім чынам:
Разня ў Бадахосе не была адзіным падобным выпадкам. У кожным горадзе, які быў захоплены людзьмі Ягуэ, адбываліся шматлікія пакаранні смерцю сярод мірнага насельніцтва. Паводле некаторых звестак, больш за 6 тысяч чалавек былі забіты толькі ў адной правінцыі Бадахос (у тым ліку ў самім горадзе).
Гл. таксама Белы тэрор у Іспаніі
Крыніцы
Літаратура Beevor, Antony. The battle for Spain. Penguin Books. London. 2006.
Neves, Mario. La matanza de Badajoz. Junta de Extremadura. Mérida. 2007. Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, revolutions & revenge. Harper Perennial. 2006. London. ISBN 978-0-00-723207-9 ISBN 0-00-723207-1 Southworth, Herbert R. El mito de la cruzada de Franco. Random House Mondadori. Barcelona. 2008. ISBN 978-84-8346-574-5
Катэгорыя:1936 год у Іспаніі Катэгорыя:Падзеі 14 жніўня Катэгорыя:Падзеі 15 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1936 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Іспаніі Катэгорыя:Бадахос Катэгорыя:Масавыя забойствы