Энтані Джэймс Поўсан, вядомы таксама як Тоні Поўсан (; , Мейдстан, графства Кент, Англія — , Таронта, Антарыа, Канада) — канадскі малекулярны біёлаг брытанскага паходжання.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1994), Канадскага каралеўскага таварыства, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Лаўрэат найпрэстыжнейшых узнагарод.
Вядомы рэвалюцыйнымі працамі ў галіне ўнутрыклетачнай перадачы сігналу, малекулярных механізмаў адказу клетак на вонкавыя сігналы і міжклеткавага ўзаемадзеяння. Поўсан ідэнтыфікаваў бялковы дамен SH2 (ад ), які валодае здольнасцю звязваць рэшткі фасфараляванага тыразіну (фасфараляванне рэшткаў тыразіну ў бялках з’яўляецца распаўсюджаным спосабам перадачы сігналу ўнутры клеткі). Пасля выяўлення SH2 мноства копій гэтага некаталітычнага дамена былі выяўлены ў розных бялках, якія ўдзельнічаюць у перадачы сігналу.
Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Біяхімікі Канады Катэгорыя:Кавалеры Пашаны