Хановер () — горад, размешчаны ўздоўж ракі Канектыкут у акрузе Грэфтан, штат Нью-Гэмпшыр. У 2007 годзе CNN і часопіс Money выбралі Хановер як другое найлепшае месца для жыцця ў ЗША. Менавіта тут знаходзіцца знакаміты Дартмуцкі каледж. Акрамя таго, Хановер з’яўляецца адным з тых нямногіх гарадоў, праз сам цэнтр якіх праходзіць Апалацкая сцяжына.

Катэгорыя:Гарады Нью-Гэмпшыра Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1761 годзе