«Беларуская хатка» ў Мінску — клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветніцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.
Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М. Багдановіч, З. Верас, У. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «Вольная Беларусь», «Беларусь»).
Актывістка беларускага маладзёжнага руху Апалонія Савёнак-Раткевіч так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:
Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі.
Літаратура Савёнак, А. Калісьці ў Мінску / А. Савёнак // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1991. — № 12. — С. 17-19. Радкевіч Апалёнія. Беларуская хатка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 76-82. // на pawet.net Шчаўлінскі, М. Ва ўмовах вайны. Развіццё беларускай культуры ў 1914—1918 гадах / М. Шчаўлінскі // Беларуская думка. — 2016. — № 6. — С. 90-93.
Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Культура Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1916 годзе