Аляксандр Іванавіч Дудзяк (нар. , Канатоп, Сумская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, фізікі і тэхнікі высокіх ціскаў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар.
Біяграфія Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў», кваліфікацыя «Інжынер-металург», 1973), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1983).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (1975—1978, лабараторыя высокіх ціскаў, інжынер), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і тэхніка высокіх ціскаў; кампазіцыйныя матэрыялы; тэорыя і тэхналогія атрымання сінтэтычных алмазаў і звышцвёрдых інструментальных матэрыялаў.
Узнагароды Знак «Изобретатель СССР» (1982).
Бібліяграфія Теоретические основы конструирования пресс-форм высокого давления и технология получения порошков кубического нитрида бора : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.06 / Дудяк Александр Иванович. — Минск, 1992. Совершенствование технологии получения порошков сверхтвердых материалов : диссертация … кандидата технических наук : 05.16.06 : защищена 24.05.1985 : утверждена 00.00.0000 / Дудяк Александр Иванович. — Минск, 1985.
Літаратура
Дудяк Александр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 467. Дудяк Александр Иванович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели наук и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 62—63.