Старынаўская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Францыска Скарыны. Перасякаецца з вуліцамі Паштовай, Нікіфарава і Герояў 120 Дывізіі.

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча», а таксама станцыя «Азярышча» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Спасылкі

Стариновская улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)