Колпіна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Ягадкі, у басейне ракі Тураўлянкі.

Плошча паверхні -- 0,1 км². Даўжыня — 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,12 км. Плошча вадазбору — 2,5 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 м. Размешчана сярод забалочанай, парослай хмызняком мясцовасці. На ўсходзе выцякае ручай у возера Крывое. Зарастае.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна