Лешна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, на захад ад вёскі Любжына.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Лешны складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11,8 м. Даўжыня возера — 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 2 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3 м, знаходзяцца пад лесам. На паўночным захадзе, захадзе і паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае да 18 м. На ўсходзе і поўначы схілы знаходзяцца пад хмызняком.

Лешна злучанае пратокай з возерам Жэнна.

Літаратура

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі Катэгорыя:Ушацкая група азёр