Пажар у кафэ «Палігон» — пажар у Расіі, які адбыўся а 02:37 5 лістапада 2022 года ў горадзе Кастрама.

Ход падзей У ноч на 5 лістапада 2022 года планавалася, што «Палігон» будзе працаваць да пяці гадзін раніцы: аб працяглых вечарынках у пятніцу і суботу абвясцілі на старонцы клуба ў сацыяльных сетках. Будынак загарэўся ў палове трэцяга ночы. Полымя распаўсюдзілася на 3500 квадратных метраў, дах цалкам абрынуўся. Для тушэння пажару задзейнічалі больш за 50 спецыялістаў на двух дзясятках спецаўтамабіляў. З рэстарана эвакуіравалі 250 чалавек, яшчэ 15 вывелі з бліжэйшага шматпавярховага дома з-за шырокага задымлення. Да паловы пятага ўзгаранне ўдалося лакалізаваць, праз тры гадзіны ліквідавалі адкрытае полымя.

У парушэнне нормаў супрацьпажарнай бяспекі большасць аварыйных выхадаў з клуба было заблакавана, што пацягнула немагчымасць хуткай эвакуацыі. Па сведчаннях відавочцаў, пажарная сігналізацыя не зрэагавала на ўзгараннеhttps://i44.ru/07/11/2022/v-kostromskom-klube-poligon-posle-vozgoranija-ne-srabotala-pozharnaja-signalizacija/ В костромском клубе “Полигон” после возгорания не сработала пожарная сигнализация. Ратуючы наведвальнікаў палаючага кафэ пажарныя былі вымушаны выломліваць дзверы, так як 4 эвакуацыйных выхаду былі зачынены. Адчыненымі апынуліся толькі 3 дзверы. З-за гэтага ў кафэ пачалася цісканіна і панікаПочему кафе «Полигон» повторило ошибки «Зимней вишни». Як пазней паведамілі экстранныя службы, целы загінулых, у асноўным, былі знойдзены ў курылцы, дапаможным памяшканні і каля туалетаў.

Ахвяры У выніку пажару 13 чалавек загінулі, 9 атрымалі траўмы, яшчэ 4 абвешчаны прапаўшымі без вестак.

Расследаванне Следчае ўпраўленне СК РФ па Кастрамской вобласці ўзбудзіла дзве крымінальныя справы: па частцы 3 артыкул 109 КК РФ («Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам») і па частцы 3 артыкула 238 КК РФ («Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і прывялі да смерці двух і больш асоб»). Следчы камітэт РФ таксама пачаў праверку на прадмет магчымай бяздзейнасці кантралюючых органаў Кастрамской вобласціВ Костроме арестовали предполагаемого виновника пожара в кафе «Полигон».

Прычынай трагедыі ў «Палігоне» стала запушчаная ўнутры паляўнічая піратэхніка: адзін з наведвальнікаў падчас масавага канфлікту стрэліў у столь з ракетніцы і збег. У якасці падазраванага быў затрыманы і арыштаваны 23-гадовы расійскі вайсковец з воінскай часці Кастрамскога тэрытарыяльнага гарнізона, камісаваны па раненні ў ходзе ўварвання Расіі ва Украіну. Пазней быў затрыманы і адпраўлены пад арышт дырэктар кафэ.

Высветлілася, што ўладальнікам кафэ з’яўляецца дэпутат Кастрамской абласной думы ад фракцыі «Адзіная Расія» Іхтыяр Ілдыр аглы МірзоеўВладельца сгоревшего кафе «Полигон» заподозрили в махинациях с землей. Па звестках МНС Расіі, на працягу некалькіх гадоў будынак пазбягаў супрацьпажарных праверак.

Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў кіраўніку следчага ўпраўлення па Кастрамской вобласці Дзянісу Леўчанку далажыць аб пажары ў ноч на суботу, а потым загадаў перадаць у Галоўнае следчае ўпраўленне СК Расіі крымінальныя справы, узбуджаныя па факце здарэння ў «Палігоне»Расследование пожара в кафе «Полигон» передано в центральный аппарат СКР.

Рэакцыя Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Уладзіміру Пуціну спачуванне ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей.

Адміністрацыя Кастрамской вобласці абвясціла 7 лістапада Днём жалобы па загінулыхТраур по погибшим при пожаре в кафе объявили в Костромской области 7 ноября.

Гл. таксама

Пажар у доме састарэлых Кемерава

Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:Падзеі 5 лістапада Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Кастрама Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Пажары